У Беларусі хочуць пашырыць пералік прафесій для працаўладкавання інвалідаў

05.08.2010 18:03
Архив Редакция

Міністэрства аховы здароўя Беларусі пагадзілася з прапановай дэпутатаў пашырыць пералік прафесіяў для асобных катэгорый інвалідаў. Пра гэта паведаміла намесніца старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў Зінаіда Мандроўская.

Міністэрства аховы здароўя плануе перагледзець пералік прафесіяў, на якія працадаўцам не дазваляецца браць інвалідаў па слыху. Акрамя таго, будзе пашыраны пералік прафесій для працаўладкавання інвалідаў па зроку. У цэлым Міністэрства аховы здароўя плануе перагледзець супрацьпаказанні для навучання і працаўладкавання людзей з абмежаванымі магчымасцямі, перадае БелТА.

Па словах Зінаіды Мандроўскай, у профільную камісію палаты прадстаўнікоў часта звяртаюцца людзі з абмежаванымі магчымасцямі з просьбай аказаць садзейнічанне ў працаўладкаванні. Яны хочуць працаваць, але не могуць уладкавацца праз наяўнасць нарматыўных прававых дакументаў, у якіх прапісаны супрацьпаказанні да працаўладкаванні для розных катэгорыяў інвалідаў. Такія супрацьпаказанні часам даюць наймальнікам магчымасць фармальна адмаўляць інвалідам у працаўладкаванні, патлумачыла дэпутатка.

Аднак, як адзначае Зінаіда Мандроўская, развіццё тэхналогій і індустрыі дазваляюць многім інвалідам асвойваць новыя прафесіі. Праца для іх становіцца больш даступнай. Гэтыя змены, па словах дэпутаткі, павінны быць адлюстраваны ў дакументах.

«Мы абавязаныя забяспечыць магчымасць для працаўладкавання тых інвалідаў, хто хоча працаваць. Маладыя, вядома, хочуць працаваць і самарэалізавацца. Мы павінны ім дапамагчы», — дадала намесніца старшыні профільнай камісіі парламенту.

Как вам новость?
Головоломки