15.04.2011 16:42
Архив

У Беларусі невыкарыстаныя аб'екты дзяржмаёмасці плануецца прадаваць за адну базавую велічыню (11 даляраў) пад жыллё і вядзенне асабістай прысядзібнай гаспадаркі. Адпаведны праект указа Дзяржкаммаёмасць ўжо накіравала зацікаўленым органам на ўзгадненне, паведаміў на выставе "Нерухомасць-2011" намеснік дырэктара Фонду дзяржаўнай маёмасці ДКІ Уладзімір Кавалеўскі.

«Аб’екты, якія набыты за адну базавую велічыню, можна будзе выкарыстоўваць пад жыллё і вядзенне асабістай прысядзібнай гаспадаркі. Раней такога рабіць было нельга», — заявіў ён, перадае БелТА.

Таксама набытую такім чынам у дзяржавы маёмасць можна будзе зносіць. З ініцыятывай такіх мераў выступілі аблвыканкамы. Іх прадстаўнікі палічылі, што падыход, пры якім набытая за адну базавую велічыню дзяржмаёмасць выкарыстоўваюць толькі для арганізацыі вытворчасці, не заўсёды патрэбны як інвестару, так і дзяржаве.

«Цяпер мы будзем гэта рэгуляваць, даўшы магчымасць інвестару пры продажы за адну базавую зносіць аб’екты і будаваць новыя на тым зямельным участку, які прадстаўлены», — сказаў Уладзімір Кавалеўскі.

У другім квартале 2011 года ДКІ плануе ўнесці ўказ ва ўрад.

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс