У Беларусі хочуць прыватызаваць культуру

11.11.2010 13:07
Архив

Міністэрства культуры Беларусі склала спіс 65 аб'ектаў, якія плануецца прыватызаваць. Пра гэта заявіў кіраўнік міністэрства Павел Латушка, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пры абмеркаванні ўнясення зменаў і дапаўненняў у закон «Аб музеях і музейным фондзе».

Паводле яго слоў, усяго ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі ўваходзіць больш за 5200 аб’ектаў. Як адзначыў Павел Латушка, на іх рэканструкцыю міністэрства плануе прыцягнуць дзяржаўныя і прыватныя сродкі, а таксама дапамогу ЕС, вылучаную ў рамках ініцыятывы «Усходняе партнёрства», паведамляе беларуская служба Радыё «Свабода».

Міністр таксама паведаміў, што ў 2011 годзе плануецца стварэнне музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці.