У Беларусі хочуць стварыць лікёра-гарэлачны холдынг

06.06.2011 09:37
Архив Редакция

Улады Беларусі плануюць у 2011-2015 гадах сфармаваць шэраг буйных аб'яднанняў-холдынгаў. У прыватнасці, Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады, зацверджаная пастановай Савета міністраў № 669 ад 26 траўня 2011 года, прадугледжвае стварэнне алейна-тлушчавага і лікёра-гарэлачнага холдынгаў, холдынгавай кампаніі "Беларускі цукар".

Таксама плануецца фармаванне буйных холдынгаў у прамысловай вытворчасці — ААТ «БелАЗ» (кар’ерная і дарожна-будаўнічая тэхніка), ВА «БелаўтаМАЗ» (аўтамабілебудаванне), ААТ «Мінскі маторны завод» (Дызелебудаванне), ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гарызонт» (бытавая тэхніка), «БелОМА» (аптычная электроніка), ААТ «Амкадор» (дарожна-будаўнічая, сельскагаспадарчая, лясная і спецыяльная тэхніка), міжгаліновай вытворчы холдынг па вытворчасці наземнага рухомага саставу гарадскога і прыгараднага электратранспарту і транспарту з электрапрывадам на базе ААТ «Белкамунмаш».

Таксама ўлады маюць намер стварыць холдынгавую кампанію «Беларускі цэмент», металургічны (на базе ВА «БМЗ» і ВА «Белдругасмет») і ювелірная (на базе ААТ «Гомельскае ВА «Крышталь», ААТ «Белювеліргандаль», ЗАТ «Белгран») холдынгі.

«Асаблівая ўвага будзе нададзена развіццю венчурнага фінансавання інавацыйных праектаў, у тым ліку за кошт прыватных сродкаў. Для гэтага ў мэтах рэалізацыі венчурных праектаў неабходна ажыццявіць выпуск аблігацый з высокай доляй даходнасці і прадстаўленнем адпаведных дзяржаўных гарантыяў», — гаворыцца ў дакуменце.

Как вам новость?
Головоломки