У Беларусі хочуць судзіць за падштурхоўванне да допінгу

11.02.2011 12:05
Архив Редакция

Начальнік галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва Міністэрства юстыцыі Беларусі Ганна Шпак 10 лютага на прэс-канферэнцыі паведаміла, што мінюст разпрацоўвае пытанні развіцця спартовага права ў галіне прававога рэгулявання выкарыстання допінгу, уключаючы адказнасць за падштурхоўванне да яго выкарыстання. 

Акрамя таго, па словах чыноўніцы, разглядаецца пытанне далучэння Беларусі да Еўрапейскай канвенцыі аб прадухіленні гвалту і хуліганства гледачоў падчас спартовых мерапрыемстваў, перадае БелаПАН.

Ганна Шпак таксама адзначыла, што спартовае права з’яўляецца адной з галін беларускага заканадаўства: у краіне дзейнічае закон «Аб фізічнай культуры і спорце», асобныя заканадаўчыя акты рэгулююць пытанні фінансавання галіны і пытанні спартыўнай працы. Тым не менш, спартовае заканадаўства патрабуе развіцця, паведаміла прадстаўніца мінюста.

Как вам новость?
Головоломки