У Беларусі хочуць заснаваць званне "Заслужаны донар"

07.12.2010 15:14
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 7 снежня на Усебеларускім народным сходзе, заявіў, што ў найбліжэйшы час улады разгледзяць пытанне аб заснаванні ў Беларусі звання "Заслужаны донар". Прапанова аб увядзенні такога звання паступіла ад аднаго з удзельнікаў форуму. Прэзідэнт адзначыў, што з гэтым пытаннем трэба было звярнуцца ў яго Адміністрацыю, і пытанне ўжо б пачалі вырашаць.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, ён лічыць вялікімі тых людзей, якія здаюць сваю кроў. Ён таксама адзначыў, што ён сам, будучы студэнтам, станавіўся донарам, перадае БелТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пытанне аб заснаванні новага звання будзе вырашана неадкладна, калі гэта паспрыяе таму, каб колькасць донараў не скарацілася. «Я не думаю, што гэта галоўнае для сапраўднага донара. Калі ты сапраўдны донар, то і без звання будзеш такім. А што тычыцца звання, мы разгледзім гэтае пытанне», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки