У Беларусі хутка з'явіцца пасол Еўрасаюза

17.09.2010 12:06
Архив Редакция

У Беларусі ў найбліжэйшы час з'явіцца пасол Еўрасаюза. Цяпер праходзіць абвешчаны Еўракамісіяй конкурс на замяшчэнне гэтай пасадзе. Падача дакументаў на конкурс завяршылася 10 верасня. У цяперашні час у Бруселі праходзяць ўнутраныя працэдуры ацэнкі кандыдатураў, паведамілі ў прадстаўніцтве ЕС у Беларусі.

Як адзначылі ў прадстаўніцтве, удзел у конкурсе маглі прыняць не толькі чыноўнікі Еўракамісіі і Рады ЕС, але і дыпламаты з краін Еўрасаюза, перадае БелТА.

Цяпер прадстаўніцтва ЕС у Беларусі ўзначальвае часовы павераны ў справах ЕС Жан-Эрык Хольцапфель. Рашэнне аб прызначэнні амбасадара звязана з уступленнем у сілу Лісабонскай дамовы і фармаваннем Еўрапейскай службы знешняга дзеяння.

Как вам новость?
Головоломки