У Беларусі з 1 лістапада стыпендыі вырастуць у 1,3 раза

10.11.2010 10:11
Архив Редакция

У Беларусі падрыхтавалі праект указа аб павышэнні з 1 лістапада стыпендый вучнёўскай моладзі ў 1,3 раза. Пра гэта паведаміў намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур у аўторак, 9 лістапада, на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.

Намеснік міністра нагадаў, што ў 2010 годзе стыпендыі павялічваліся двойчы, перадае БелТА.

У цяперашні час памер стыпендыі складае ад 113 тыс. да 182 тыс. рублёў.

Як раней паведамляў Тэлеграф, з першага лістапада ў Беларусі павысіліся працоўныя пенсіі, тарыфная стаўка першага разраду, мінімальны заробак, бюджэт пражытачнага мінімуму, а таксама ўведзеныя новыя карэктуючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак бюджэтнікаў.

Как вам новость?