У Беларусі з 2011 года ў інтэрнэце будуць прадаваць квіткі на аўтобусы

10.01.2011 17:01
Архив Редакция

Міністэрства транспарту і камунікацыі Беларусі распрацоўвае сістэму продажу электронных білетаў на аўтобусы пасродкам сеціва. Укараніць яе плануецца ў 2011 годзе. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе міністэрства, адзначыўшы, што ў Беларусі працягнуць укараняць спецыяльную камп'ютарную сістэму цэнтралізаванага продажу квіткоў на праезд у пасажырскім транспарце.

У мінтрансе заявілі, што галоўнай мэтай укаранення сістэмы цэнтралізаванага продажу квіткоў з’яўляецца пашырэнне сферы прадстаўляных транспартных паслуг, павышэнне якасці транспартнага абслугоўвання. Яна аптымізуе разліковыя аперацыі продажу білетаў на прыгарадныя, міжгароднія і міжнародныя аўтобусныя маршруты, дазваляе ажыццяўляць продаж квіткоў па-за тэрміналам пачатковага пункта адпраўлення аўтобусаў. Яна таксама палягчае рэгістрацыю уліку, назапашвання, захоўвання дадзеных, прадстаўлення даведачнай інфармацыі, выдачы аператыўнай статыстычнай і бухгалтарскай справаздачнасці аб прададзеных аўтобусных квітках і іншых спадарожных паслугах аўтавакзалаў і аўтастанцый.

Па словах прадстаўнікоў міністэрства, у 2010 годзе дадзеную сістэму запусцілі на 16 пасажырскіх тэрміналах Беларусі. Таксама на сайце http://ivctrans.by/bus/first.php пасажыры могуць азнаёміцца з інфармацыяй аб раскладзе, свабодных месцах, кошце праезду ў аўтобусах, якія адпраўляюцца з падлучаных да сістэмы пасажырскіх тэрміналаў.

За 2007-2010 гады сістэма ахапіла Берасце, Віцебск, Оршу, Барысаў, Магілёў, Горадню, Гомель, Мінск, Маладзечна, Клічаў, Баранавічы, Пінск, Ліду, Іванава, Ляхавічы, Лагішын, Шчучын, Мазыр, Слуцк, Бешанковічы, Салігорск, Чэрвень і іншыя гарады Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки