У Беларусі з 66 тыс. прызыўнікоў 42 тыс. атрымалі адтэрміноўку

02.02.2011 12:20
Архив Редакция

У міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што 31 студзеня завяршылася адпраўка ў воінскія фармаванні прызыўнікоў на тэрміновую ваенную службу. У гэтую прызыўную кампанію больш за 66 тыс. маладых людзей прайшлі прызыўныя камісіі. Больш за 42 тыс. прызыўнікоў атрымалі адтэрміноўкі ад службы, з іх амаль 28 тыс. юнакоў — для працягу адукацыі.

Паводле інфармацыі мінабароны, падчас цяперашняй прызыўной кампаніі для праходжання тэрміновай ваеннай службы на пасадах салдатаў і сяржантаў заклікалі каля дзесяці тысяч чалавек. Навабранцам трэба прайсці курс пачатковай ваеннай падрыхтоўкі. Ужо 12 лютага ў злучэннях і воінскіх частках узброеных сіл адбудуцца цырымоніі прыняцця ваеннай прысягі.

Мерапрыемствы вайсковага прызыву ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з указам прэзідэнта Беларусі ад 12 кастрычніка 2010 года № 529 «Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыве, і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў кастрычніку — снежні 2010 года і студзені 2011 года».

Как вам новость?