У Беларусі з лістапада на 10% вырастуць пенсіі

25.10.2010 08:54
Архив Редакция

З 1 лістапада 2010 года ў Беларусі павялічваецца памер працоўных і сацыяльных пенсій. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Згодна з дакументам, працоўныя пенсіі вырастуць у сярэднім на 10%, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, указ таксама вызначае штомесячную даплату да сацыяльных пенсій дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідам I, II і III групы (у тым ліку інвалідам з дзяцінства), дзецям, якія страцілі карміцеля, у памеры 40 тыс. рублёў.

Как вам новость?