У Беларусі з наркотыкамі затрымалі літоўскага начальніка паліцыі

18.08.2010 11:36
Архив Редакция

У пункце пропуску "Каменны Лог" 15 жніўня беларускія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі Камітэту дзяржаўнай бяспекі і мытні затрымалі з наркотыкамі ротнага камандзіра муніцыпальнай коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце Лаймонаса Банкаўскаса, які ўязджаў у Беларусь.

Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі, падчас дагляду аўтамабіля літоўскага грамадзяніна пад абшыўкай пярэдняга пасажырскага сядзення знайшлі невялікі пакет з наркатычным рэчывам. Па выніках экспертызы высветлілася, што гэта метамфетамін вагой больш за 45 грамаў. У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу па арт. 228 КК Беларусі (кантрабанда).

Аб затрыманні Лаймонаса Банкаўскаса ўжо паведамілі ў амбасаду Літвы ў Беларусі, перадае DELFI. Амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас мае намер сустрэцца з затрыманым, які сцвярджае, што наркотыкі яму падкінулі.

Кіраўніцтва віленскай паліцыі аб затрыманні свайго супрацоўніка нічога не ведала. Кіраўнік паліцыі Кястуціс Ланчынскас прызнаў, што толькі ад журналістаў даведаўся аб затрыманні Лаймонаса Банкаўскаса. Па яго словах, затрыманы ў дадзены момант знаходзіцца ў адпачынку.

Как вам новость?
Головоломки