У Беларусі з пачатку года ў ДТЗ загінула 263 чалавекі

27.08.2010 15:07
Архив Редакция

З пачатку гэтага года на дарогах Беларусі адбылося 925 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх загінула 263 чалавекі, а больш за тысячу чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Такія дадзеныя па стане на 27 жніўня прывялі ў цэнтральнай аператыўнай дыспетчарскай службе дэпартаменту "Белаўтадар".

Таксама, паводле інфармацыі дэпартаменту, на дарогах рэспублікі ў рамках цяперашняга рамонту ўладкавалі 334 тыс. квадратных метраў тонкаслойных дарожных пакрыццяў, 9,1 млн. квадратных метраў шурпатых слаёў зносу метадам паверхневай апрацоўкі, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

На цяперашні момант спецыялісты дарожных службаў нанеслі 30,1 тыс. кіламетраў лініяў разметкі і паклалі 679 тыс. тон асфальтабетоннай сумесі. Усяго з пачатку года працаўнікі дарожных службаў ліквідавалі каля 350,6 тыс. квадратных метраў ямачнасці. Пры гэтым, па словах спецыялістаў «Белаўтадара», ямачнасць ліквідуюць максімальна аператыўна: на ліквідацыю дэфекту адводзіцца не больш за двое сутак з моманту яе ўтварэння (выяўлення).

Как вам новость?