У Беларусі з пачатку года за нявыплату ЖКП выселілі "ў нікуды" 42 чалавекі

05.10.2010 17:24
Архив Редакция

З пачатку гэтага года ў Беларусі рашэннямі судоў 118 чалавек было выселена са сваіх кватэр праз нявыплаты за карыстанне жыллёва-камунальнымі паслугамі. З іх 76 грамадзянам ўлады далі кватэры меншай плошчы, а 42 чалавекі выселілі без прадстаўлення жылплошчы. Аб гэтым паведаміла начальніца ўпраўлення юрыдычнай працы і кадраў міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Наталля Качан.

Усяго ж, па словах прадстаўніцы міністэрства, сёлета арганізацыі ЖКГ ужо накіравалі ў суды 622 іскі аб прымусовым высяленні з кватэр па прычыне няплаты за карыстанне жыллёва-камунальнымі паслугамі, перадае БелаПАН.

Разам з тым, згодна з новай рэдакцыі Жыллёвага кодэксу, праект якога цяпер разглядаецца заканадаўцамі, ЖЭС абавяжуць дасылаць жыроўкі на аплату паслуг ЖКГ да 15 чысла кожнага месяца, каб у грамадзян была магчымасць аплаціць іх да 25 чысла. Пра гэта распавёў загадчык аддзелу па забеспячэнні дзейнасці пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі Уладзімір Дзмітрук.

У праекце Жыллёвага кодэксу на заканадаўчым узроўні таксама замацоўваецца норма аб тым, што тэрмін правядзення прафілактычных і рамонтных прац на цепласетках гарачага і халоднага водазабеспячэння ў міжацяпляльны перыяд не павінен перавышаць двух тыдняў. Як растлумачыў Уладзімір Дзмітрук, у Мінску ўжо цяпер імкнуцца ўкладвацца ў такія тэрміны, а пасля прыняцця праекту Жыллёвага кодэксу гэта павінны будуць рабіць ва ўсіх рэгіёнах краіны, перадае БелТА.

Тэрміны капрамонту дамоў будуць публікаваць у СМІ

Акрамя таго, у новай рэдакцыі кодэксу прапісаны абавязкі ЖЭС па правядзенні капітальных рамонтаў. Так, спісы шматкватэрных жылых дамоў, якія падлягаюць капітальнаму рамонту і цеплавой мадэрнізацыі ў бягучым годзе, павінны зацвярджацца выканкамамі і да 1 лютага апублікавацца ў СМІ і на інфармацыйных сайтах адміністрацыйных арганізацый у інтэрнэце. Прычым тэрміны пачатку і заканчэння прац па капрамонце павінны абавязкова ўказвацца.

Наталля Качан патлумачыла, што публікацыя такіх спісаў дазволіць пазбегнуць канфліктных сітуацый, якія ўзнікаюць цяпер. Акрамя таго для зручнасці жыхароў прынята рашэнне не пазней чым за дзесяць дзён да капрамонту складаць графік рамонтна-будаўнічых прац для кожнага пад’езда і заключаць дамову з уласнікам або наймальнікам жылля.

У той жа час, згодна з праектам Жыллёвага кодэксу, павысіцца адказнасць грамадзян па забеспячэнні доступу ў кватэры для працаўнікоў ЖЭС. Так, грамадзяне будуць абавязаны пускаць у дом супрацоўнікаў ЖЭС для праверкі санітарна-тэхнічнага стану жылля, зняцця паказанняў лічыльнікаў вады, правядзення рамонту, а таксама прыпынення аказання камунальных паслуг. Як патлумачыла Наталля Качан, калі жыхары адмовяць супрацоўнікам ЖЭС у доступе ў сваю кватэру, апошнія маюць права звярнуцца па дапамогу ў праваахоўныя органы.

Как вам новость?
Фото и видео

“Скотч спасёт мир” – Мужчина пожаловался на «ноу-хау» в строительстве стеклянных навесов в Минске

«Что-то не то в лесах» — На границе Беларуси и Польши заметили лису, «как из сказки», но пользователи TikTok встревожились

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

Головоломки