У Беларусі з пачатку года зафіксаваны спад вытворчасці электраэнергіі

18.03.2011 11:36
Архив Редакция

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі зафіксаваў спад аб'ёмаў вытворчасці ў студзені-лютым 2011 года ў шэрагу галін эканомікі краіны. Так, за справаздачны перыяд у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 1,8% скарацілася вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, газу і вады, на 1,5% — здабыча паліўна-энергетычных карысных выкапняў, на 0,6% — вытворчасць фармацэўтычнай прадукцыі.

Па дадзеных Белстата, на іншых прадпрыемствах прамысловасці ў студзені-лютым гэтага года адзначаўся рост аб’ёмаў вытворчасці. Самы істотны рост аб’ёмаў вытворчасці зафіксаваны на прадпрыемствах, якія займаюцца вытворчасцю транспартных сродкаў і абсталявання (28,8%), а таксама ў вытворчасці электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання (20,4%) і вытворчасці гумавых і пластмасавых вырабаў (20,2%).

Здабыча карысных выкапняў (за выключэннем паліўна-энергетычных) з пачатку года таксама павялічылася — на 11,2%, вытворчасць харчовых прадуктаў — на 11,8%, вытворчасць коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў — на 12,8%, вытворчасць скуры і абутку — на 14,2%, цэлюлозна-папяровая вытворчасць і выдавецкая дзейнасць — на 13%. Рост аб’ёмаў вытворчасці зафіксаваны таксама ў тэкстыльнай і швейнай вытворчасць (на 12,4%), металургічнай вытворчасці і вытворчасці гатовых металічных вырабаў (на 18,1%), вытворчасці машын і абсталявання (на 14,8%), а таксама на прадпрыемствах па апрацоўцы драўніны і вытворчасць вырабаў з дрэва (на 12,1%).

Паводле дадзеных Белстата, аб’ём вытворчасці ў цэлым па прамысловасці за гэты перыяд вырас на 11,1% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. У бягучых цэнах аб’ём вытворчасці склаў больш 31,1 трлн. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки