У Беларусі з пачатку года зарэгістравалі 130 тыс. злачынстваў

16.12.2010 16:11
Архив Редакция

Намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Яўген Полудзень 15 снежня на сустрэчы са студэнтамі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта заявіў, што ў цяперашні час у Беларусі назіраецца зніжэнне ўзроўню злачыннасці. Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, за 11 месяцаў 2010 года ў краіне было здзейснена каля 130 тыс. злачынстваў.

Па статыстыцы, на 100 тыс. беларусаў прыпадае больш за 1,3 тыс. злачынстваў. Для параўнання, у Польшчы на 100 тыс. грамадзян прыходзіцца тры тысячы злачынстваў. Па словах Яўгена Полудня, найбольш праблематычнымі з пункту гледжання расследавання па-ранейшаму застаюцца крадзяжы — міліцыя раскрывае толькі 50% з іх.

Намеснік міністра на сустрэчы закрануў актуальную для моладзі тэму наркаманіі. Яўген Полудзень праінфармаваў, што сёння ў наркалагічных дыспансерах на ўліку стаяць 12 тыс. чалавек, яшчэ каля дзвюх тысяч — ананімна. Паводле інфармацыі МУС, у Беларусі зафіксавана больш за чатыры тысячы злачынстваў, звязаных з наркотыкамі, 20% з іх здзейснілі навучэнцы ВНУ і іншых навучальных устаноў. У той жа час за апошнія пяць гадоў у Беларусі знізілася колькасць злачынстваў, здзейсненых непаўнагадовымі.

МУС: штогод тысячу жанчын адпраўляюць у ЛПП

Асаблівая ўвага намеснік міністра ўнутраных спраў звярнуў на праблему алкагалізму. Яўген Полудзень падкрэсліў, што штогод у п’яным выглядзе здзяйсняецца каля 30 тыс. злачынстваў, затрымліваецца 50 тыс. кіроўцаў у стане алкагольнага ап’янення, каля тысячы жанчын накіроўваюцца ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

Яўген Полудзень таксама нагадаў аб тым, што 23 лютага 2010 года ў Беларусі ўступіла ў сілу забарона на распіццё піва на вуліцы. Паводле слоў намесніка міністра ўнутраных спраў, толькі за вясенне-летні перыяд праваахоўнікі затрымалі 25 тыс. парушальнікаў.

Как вам новость?
Головоломки