У Беларусі з сярэдзіны верасня пачнуць рэгістраваць бамжоў

26.08.2010 16:48
Архив Редакция

У Беларусі з 17 верасня асобаў без пэўнага месца жыхарства будуць рэгістраваць у пунктах сацыяльнай адаптацыі і рэсацыялізацыі, альбо ў іншых месцах, якія вызначаць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўлады. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Саўміна № 1225 ад 23 жніўня.

Як растлумачылі ў МУС, раней дадзенае рашэнне было рэалізавана на мясцовым узроўні ў Мінску. У сталіцы Беларусі асобаў без пэўнага месца жыхарства пачалі рэгістраваць па адрасе дома начнога знаходжання на вуліцы Ваўшпасава. Супрацоўнікі міліцыі таксама аказвалі гэтым грамадзянам садзейнічанне ў атрыманні пашпарта. Акрамя таго, у цэнтры іх інфармавалі аб магчымых варыянтах працаўладкавання, перадае БелТА.

У рэгіёнах такія рашэнні не прымаліся, але ў асобных месцах раней ужо былі створаны такія цэнтры. Цяпер рэгістрацыя асобаў без пэўнага месца жыхарства набудзе сістэмны характар. Пры гэтым рэгістравацца змогуць не толькі грамадзяне Беларусі, але таксама асобы без грамадзянства, якія маюць дазвол на пастаяннае пражыванне ў Беларусі, але па якіх-небудзь прычынах страцілі рэгістрацыю па месцы жыхарства, і няма падставаў для іх высылкі або дэпартацыі.

Как вам новость?
Головоломки