У Беларусі за 2010 год рэнтабельнасць продажаў вырасла на 0,2%

18.02.2011 11:14
Архив Редакция

У Беларусі рэнтабельнасць продажаў за 2010 год склала 6,3%, у 2009 гэты паказчык быў роўны 6,1%. Рэнтабельнасць рэалізаваных тавараў, працаў і паслуг склала за 2010 год 10,1%, што на 0,2% больш, чым за 2009 год. У студзені-лістападзе 2010 года рэнтабельнасць продажаў была роўная 6,5%, у снежні — 4,6%.

Найбольш прыбытковай ў галіне продажаў за 2010 год была Мінская вобласць (10,3%), Гомельская вобласць (5,9%), Мінск (6,6%) і Гарадзенская вобласць (5,9%), паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

У Берасцейскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях гэты паказчык склаў 5,2%, 4,3% і 3,3% адпаведна, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Как вам новость?
Головоломки