У Беларусі за мінулыя суткі патушылі 13 лясных пажараў

16.08.2010 09:55
Архив Редакция

У Беларусі за мінулыя суткі патушылі 13 лясных і тарфяных пажараў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Больш за ўсё тарфяных пажараў, а таксама ўзгаранняў травы і кустоў адбылося ў Берасцейскай і Гомельскай абласцях.

У многіх выпадках прычынай узгарання сталася неасцярожнае абыходжанне чалавека з агнём, распавялі ў МНС.

У цяперашні час вядуцца працы па тушэнні ляснога пажару ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці.

Агульная плошча пажараў склала 3,6 гектара. Ачагі ўзгарання былі патушаны. На ліквідацыі пажараў было задзейнічана 144 ратавальнікі і 45 адзінак тэхнікі МНС.

Как вам новость?