У Беларусі за паўгады колькасць насельніцтва скарацілася на 11 тыс. чалавек

26.07.2010 12:54
Архив Редакция

Па дадзеных 2010 года з улікам папярэдніх вынікаў перапісу насельніцтва на 1 ліпеня колькасць жыхароў Беларусі склала 9,46 млн. чалавек. За перыяд з пачатку года колькасць беларусаў зменшылася на 11 тыс. чалавек. Скарачэнне колькасці насельніцтва абумоўлена перавышэннем на 15,7 тыс. чалавек колькасці памерлых над колькасцю народжаных пры станоўчым міграцыйны прырост 4,7 тыс. чалавек.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за студзень-чэрвень гэтага года ў Беларусі нарадзілася 52,9 тыс. чалавек (на 678 дзяцей менш, чым за студзень-чэрвень мінулага года) і памерла — 68,6 тыс. чалавек (на 586 чалавек менш). Натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 15,7 чалавек.

Найвышэйшы каэфіцыент нараджальнасці захоўваецца ў Берасцейскай і Гомельскай абласцях — 12 і 11,6 нованароджаных на тысячу чалавек адпаведна. У Мінску гэты паказчык раўняецеся 11,3 (або 10,3 тыс.). Самы высокі каэфіцыент смяротнасці ў Віцебскай (16,8 на тысячу чалавек) і Мінскай (16,6) абласцях. Пры гэтым у сталіцы рэспублікі за паўгода памерла 8,9 тыс. чалавек.

У студзені-чэрвені гэтага года колькасць разводаў у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года не змянілася — 16,9 тыс., а колькасць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 6,4% (з 30,6 тыс. да 28,6 тыс.).

За студзень-чэрвень 2010 года ў Беларусь прыбыло 7,9 тыс. чалавек і выбыла 3,2 тысячы. Адпаведна міграцыйны прырост склаў 4,7 тыс. чалавек.

Как вам новость?
Головоломки