20.04.2011 10:42
Архив

За аўторак, 19 красавіка, у беларускіх лясах адбылося восем выпадкаў узгарання, у выніку чаго выгарэла больш за пяць гектараў лесу. У сувязі з пажарамі, якія пачасцліся, у лясах ўлады прынялі рашэнне ўзмацніць іх ахову. Ва ўсіх лясных гаспадарках арганізавалі назіранне: патруляванне тэрыторыі з паветра, а таксама выкарыстанне відэакамераў, устаноўленых на спецыяльных вышках.

Між тым у Беларусі працягваецца рэспубліканская акцыя Тыдзень лесу, якая стартавала ў панядзелак, 18 красавіка. За тры дні беларусы высадзілі больш за 20 млн. дрэваў, паведамляе СТВ.

Тым часам у Мінску ў выніку пажару на вуліцы Разінская практычна цалкам быў знішчаны прыватны дом. Пажар заўважыў выпадковы прахожы, які і паведаміў аб здарэнні ў дзяжурную службу міністэрства па черзвычайным сітуацыя, перадае Белтэлерадыёкампанія.

Як распавёў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, прыехаўшы па выкліку, ратавальнікі выцягнулі з палаючага дома невядомага мужчыну. Ён атрымаў апёкі сцягна і галёнкі. Асоба мужчыны і тое, як ён апынуўся ў доме, які афіцыйна ідзе пад знос, яшчэ трэба высветліць.

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс