У Беларусі за восем месяцаў затрымалі 325 забойцаў

05.10.2010 11:45
Архив Редакция

За восем месяцаў 2010 года ў Беларусі затрымалі 325 злачынцаў, якія ўчынілі забойства, 943 чалавекі, наўмысна прычынілі цяжкія цялесныя пашкоджанні. Міліцыя таксама ўстанавіла месцазнаходжанне 524 зніклых без вестак людзей. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі.

Па скончаных расследваннях крымінальных спраў пакрылі 10 млрд. рублёў шкоды.

Як расказалі ў МУС, крымінальны вышук па-ранейшаму з’яўляецца адным з вядучых аператыўных падраздзяленняў органаў унутраных спраў. Шмат у чым дзякуючы ягоным супрацоўнікам на працягу апошніх гадоў назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да зніжэння колькасці асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў.

Как вам новость?
Головоломки