У Беларусі зацвердзілі дзяржпраграму асваення высокіх тэхналогій

08.11.2010 15:57
Архив Редакция

Саўмін Беларусі зацвердзіў дзяржпраграму асваення ў вытворчасці новых і высокіх тэхналогій на 2011 — 2015 гады. Новая праграма будзе садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці беларускай навукаёмістай прамысловасці і інавацыйнай актыўнасці прадпрыемстваў, паведамілі ва ўрадзе.

Як адзначылі ва ўрадзе, праграме адводзіцца роля аднаго з асноўных інструментаў па стымуляванні інавацыйнай дзейнасці, асабліва на этапах ўкаранення высокіх тэхналогій і стварэння новых вытворчасцяў на іх аснове, перадае БелаПАН.

Плануецца, што ў Беларусі будуць распрацаваны сучасныя прамысловыя тэхналогіі і новыя віды канкурэнтаздольнай навукаёмістай прадукцыі, праведзена тэхналагічнае пераабсталяанне прамысловасці на аснове інавацый. Намечана ўдасканаліць сістэму падтрымкі інавацыйнай дзейнасці, арыентаваную на канчатковы вынік. Яна прадугледжвае давядзенне вынікаў навукова-тэхнічных праектаў ад стадыі распрацоўкі да стадыі адаптацыі, укаранення ў вытворчасць і вываду іх на рынак.

Заказчыкам і каардынатарам новай праграмы выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки