У Беларусі зацвердзілі паказчыкі прагнозу знешнегандлёвага сальда

05.10.2010 11:36
Архив Редакция

Савет міністраў Беларусі зацвердзіў паказчыкі прагнозу сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі для рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінскага гарвыканкама на 2011-2015 гады. Адпаведную пастанову № 1419 Саўмін прыняў 30 верасня 2010 года.

Згодна з пастановай беларускага ўрада, у міністэрстве прамысловасці дадатнае знешнегандлёвае сальда будзе штогод павялічвацца з 3,5 млрд. даляраў у 2011 годзе да 6,4 млрд. даляраў у 2015 годзе, перадае БелТА.

Міністэрства энергетыкі таксама будзе паступова нарошчваць дадатнае гандлёвае сальда: з 45 млн. даляраў у 2011 годзе да 275 млн. даляраў у 2015 годзе (без уліку імпарту прыроднага газу і электраэнергіі, тавараў, прац, паслуг, звязаных з будаўніцтвам АЭС). У прыватнасці, у канцэрне «Белнафтахім» запланавана павелічэнне дадатнага сальда з 2,1 млрд. у 2011 годзе да 4,5 млрд. даляраў у 2015 годзе з улікам экспарту і імпарту нафты і нафтапрадуктаў арганізацый-рэзідэнтаў Беларусі.

Дадатнае знешнегандлёвае сальда таксама будуць нарошчваць канцэрны «Беллеспаперапрам» — да 515 млн. даляраў у 2015 годзе, «Беллегпрам» — 390 млн. даляраў, «Белбіяфарм» — 220 млн. даляраў, «Белдзяржхарчпрам» — 220 млн. даляраў. У мінбудархітэктуры таксама запланавана павелічэнне дадатнага знешнегандлёвага сальда з 220 млн. даляраў у 2011 годзе да 315 млн. даляраў у 2015 годзе.

Адмоўнае сальда гандлёвага балансу да 2015 года захаваецца толькі ў міністэрстве аховы здароўя — мінус 200 млн. даляраў. У 2011 годзе гэты паказчык для міністэрства павінен скласці мінус 240 млн. даляраў.
 
Як растлумачылі ў Саўміне, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама нясуць персанальную адказнасць за выкананне дадзеных паказчыкаў прагнозу сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі, а таксама за выкананне мерапрыемстваў па дасягненні гэтых паказчыкаў у найбліжэйшыя пяць гадоў.

Акрамя таго, штогод да 1 лістапада плануецца распрацоўвацца праграму мерапрыемстваў па дасягненні зацверджаных паказчыкаў прагнозу сальда знешняга гандлю на наступны год.

Как вам новость?
Головоломки