У Беларусі зацвердзілі Стратэгію развіцця энергетычнага патэнцыялу

19.08.2010 11:02
Архив Редакция

Савет Міністраў Беларусі сваёй пастановай № 1180 ад 9 жніўня 2010 года зацвердзіў Стратэгію развіцця энергетычнага патэнцыялу. Адказным за рэалізацыю стратэгіі прызначылі Міністэрства энергетыкі. Пастанова ўступіла ў сілу з дня яе прыняцця.

Згодна з дакументам, міністэрству энергетыкі даручылі давесці стратэгію да зацікаўленых органаў і арганізацыяў, перадае БелТА.

Стратэгіяй павінны кіравацца рэспубліканскія органы дзяржкіравання і іншыя арганізацыі, падпарадкаваныя ўраду Беларусі, аблвыканкамы, Мінгарвыканкам, Нацыянальная акадэмія навук пры распрацоўцы імі праектаў дзяржпрагнозаў, праграм і іншых рашэнняў ў галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Как вам новость?
Головоломки