У Беларусі ўзаконілі аўтаматычную фіксацыі перавышэння хуткасці

07.09.2010 17:16
Архив Редакция

За перавышэнне хуткаснага рэжыму, зафіксаванага фота і відэакамерамі, усталяванымі на дарогах, уласнікі транспартнага сродку панясуць адміністрацыйную адказнасць. Адпаведны ўказ № 454 падпісаў 3 верасня 2010 прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Паводле дадзенага ўказу, пастанову аб накладанні штрафу супрацоўнікі ДАІ будуць выносіць без складання пратаколу і без непасрэднага ўдзелу ўладальніка транспартнага сродку. Такім чынам, у выпадку фіксацыі перавышэння хуткасці рэжыму аўтаматычнымі сродкамі, супрацоўнікам ДАІ не давядзецца даказваць вінаватасць асобы ў здзейсненым ёй правапарушэнні.

Тым не менш, уладальнік аўтамабіля можа даць доказы таго, што ў момант фіксацыі парушэння ПДР транспартны сродак знаходзіўся ў валоданні або ў карыстанні іншай асобы. У гэтым выпадку ўладальнік аўто мае права аформіць пісьмовую заяву ў ДАІ па месцы жыхарства на працягу месяца з дня атрымання копіі пастановы аб накладанні штрафу.

У дзень атрымання ўказанай заявы або пратэсту пракурора, пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання страчвае законную сілу.

Как вам новость?
Головоломки