У Беларусі закупачныя цэны на малако падвысілі на 10%

12.08.2010 18:20
Архив Редакция

У Беларусі ў сярэднім на 10% павысілі закупачныя цэны на малако, якое закупляецца для дзяржаўных патрэб. Дадзенае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў Беларусі ад 9 жніўня 2010 года № 1177.

Паводле прынятага рашэння, закупачная цана на малако «экстра» складзе 1,1 млн. рублёў за тону, вышэйшага гатунку — 950 тыс. рублёў, першага гатунку — 875 тыс. рублёў.

У апошні раз закупачныя цэны на малако павялічваліся ў чэрвені гэтага года таксама на 10%.

Как вам новость?
Головоломки