У Беларусі застаюцца абясточанымі 289 населеных пунктаў

10.08.2010 11:49
Архив Редакция

У Беларусі застаюцца абясточанымі сотні населеных пунктаў, пацярпелых 8 жніўня ў выніку навальніцы і моцнага ўраганнага ветра. "Па звестках на 06:00 10 жніўня электразабеспячэнне не адноўлена ў 289 населеных пунктах. Працягваюцца аднаўленчыя працы", — паведамілі карэспандэнту Тэлеграфа ў дзяжурнай частцы МНС.

Паводле дадзеных МНС, у выніку ўрагану больш за ўсё дамоў, будынкаў і збудаванняў пацярпела ў Мінскай і Гарадзенскай абласцях. Найвялікшыя страты электразабеспячэнню нанесены ў Віцебскай вобласці. «У Мінску ніякіх пашкоджанняў зафіксавана не было», — адзначылі ў дзяжурнай частцы МНС.

Як ужо паведамлялася, 8 жніўня моцны ўраганны вецер пашкодзіў электразабеспячэнне ў 22 раёнах Беларусі. Абясточанымі засталіся больш за дзве тысячы населеных пунктаў. Пацярпелі дахі 397 жылых дамоў, 25 аб’ектаў сацыяльна-побытавага прызначэння, 9 вытворчых і 513 сельскагаспадарчых будынкаў.

Как вам новость?