У Беларусі затрымалі абвешчанага ва ўсерасійскі вышук мужчыну

09.03.2011 13:11
Архив Редакция

На чыгуначным вакзале Гомелю 9 сакавіка быў затрыманы грамадзянін Расіі, які знаходзіўся ва ўсерасійскім вышуку. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар УУС на транспарце міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксандр Марчанка.

Па словах прадстаўніка МУС, затрыманым з’яўляецца 38-гадовы мужчына, які шукаўся са снежня 2010 года праваахоўнымі органамі Расіі за злачынства, прадугледжанае ч.4 арт.111 УК РФ (Прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія пацягнулі смерць), перадае БелТА.

У хуткім часе будзе вырашацца пытанне аб яго перадачы расійскаму боку, адзначыў Аляксандр Марчанка.

Как вам новость?
Головоломки