У Беларусі завяршаецца рэгістрацыя абітурыентаў на ЦТ

31.05.2010 11:57
Архив Редакция

Першага чэрвеня ў Беларусі завяршаецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне, аднак ахвочыя абітурыенты яшчэ змогуць зарэгістравацца ў гэты дзень. Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў.

«У прэтэндэнтаў у студэнты яшчэ ёсць шанец патрапіць у лік удзельнікаў уступнай кампаніі ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Зарэгістравацца на ЦТ можна ў любым з 32 сталічных універсітэтаў, інстытутаў, каледжаў», — расказаў дырэктар РІКВ, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».
Па словах Мікалая Фяськова, рэгістрацыя абітурыентаў праводзіцца ў рэжыме онлайн. Мікалай Фяськоў дадаў таксама, што «аўтаматызаваная сістэма ўліку ахвотнікаў атрымаць студэнцкі білет выключае магчымасць абхітрыць кампутар».
Як раней перадаваў Тэлеграф, першым іспытам для абітурыентаў стане тэставанне па беларускай мове, якое пройдзе 14 чэрвеня. 15 чэрвеня абітурыенты змогуць здаць рускую мову; 17 чэрвеня — гісторыю Беларусі; 18 чэрвеня — геаграфію; 20 чэрвеня — матэматыку; 22 чэрвеня — грамадазнаўства; 24 чэрвеня — Сусветную гісторыю найноўшага часу; 25 чэрвеня — фізіку; 27 чэрвеня — біялогію; 29 чэрвеня — замежныя мовы; 30 чэрвеня — хімію.
Таксама пятага ліпеня будзе рэзервовым днём для тых, хто не зможа па аб’ектыўных прычынах здаць цэнтралізаванае тэставанне па графіку.

Как вам новость?
Головоломки