У Беларусі завяршылася стварэнне ўчасткаў для галасавання

18.10.2010 14:43
Архив Редакция

У Беларусі 17 кастрычніка, за два месяцы да правядзення прэзідэнцкіх выбараў, завяршылася ўтварэнне ўчасткаў для галасавання. Як паведаміў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік, праз дэмаграфічныя змены ў краіне і ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні колькасць участкаў для галасавання пастаянна вар'юецца.

Так, напрыклад, пасля папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 года некаторыя раёны і горада аб’ядналіся. Разам з тым для ўсіх участкаў у заканадаўстве прапісана аднолькавае патрабаванне — не менш за 20 выбаршчыкаў, паведамляе БелТА.

Пасля завяршэння ўтварэння ўчасткаў, пачнуць ствараць участковыя выбарчыя камісіі, а таксама пачнецца вылучэнне прадстаўнікоў для ўключэння іх у склад камісій. У кожную ўчастковую камісію могуць уваходзіць ад 5 да 19 чалавек. У той жа час для камісій, якія фармуюцца за мяжой, зрабілі выключэнне.

У Расіі стварылі чатыры ўчасткі для галасавання

Як паведаміў прэс-сакратар пасольства Беларусі ў Расіі Віталь Сліўка, у Расіі створана чатыры выбарчыя ўчасткі. Так, беларускія грамадзяне, якія падчас правядзення выбараў прэзідэнта Беларусі будуць знаходзіцца ў Расіі, змогуць прагаласаваць у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе і Краснадары.

У Маскве выбарчы ўчастак размешчаны ў будынку пасольства Беларусі ў Расіі. У Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе і Краснадары ўчасткі для галасавання размясцілі ў памяшканнях аддзяленняў беларускага пасольства ў гэтых гарадах.

У Мінску і Мінскай вобласці ўтварылі 1 787 участкаў для галасавання

Акрамя таго, як паведамілі ва ўпраўленні арганізацыйна-кадравай працы Мінгарвыканкама, у сталіцы ўтварылі 702 участкі для галасавання па выбарах прэзідэнта Беларусі.

У сваю чаргу, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Мінскага аблвыканкама Юлія Аскерка паведаміла, што ў Мінскай вобласці было створана 1 085 участкаў для галасавання.

У параўнанні з мінулымі выбарамі дэпутатаў мясцовых саветаў 26-га склікання іх колькасць зменшылася на 6. Больш за ўсё участкаў размешчана ў Барысаўскім (112) і Мінскім раёнах (85), менш за ўсё — у Жодзіне (23), Уздзенскім (26) і Старадарожскім (28) раёнах.

Как вам новость?
Головоломки