У Беларусі збяруць усе дадзеныя пра кожнага замежніка

07.07.2010 10:35
Архив Редакция

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі створыць цэнтральны банк даных уліку замежных грамадзянаў, якія прыбываюць у краіну, і асобаў без грамадзянства. Адпаведнае рашэнне прыняў урад у сувязі з уступленнем у сілу 21 ліпеня закону "Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь".

Звесткі аб іншаземцах будуць ўключаць у сябе пералік з прыкладна 20 пунктаў, дзе будуць утрымлівацца практычна ўсе дадзеныя пра іх, паведамляе «Ежедневник».

Атрымаць доступ да інфармацыі аб іншаземцах акрамя міністэрства замежных спраў, Дзяржаўнага памежнага камітэту, Камітэту дзяржаўнай бяспекі і Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце змогуць і іншыя арганізацыі, аднак для гэтага ім спатрэбіцца накіраваць у адпаведны орган пісьмовы матываваны запыт. На разгляд яго дзяржорганам адводзіцца да дзесяці працоўных дзён.