У Беларусі з'явіцца нацпраграма развіцця экспарту

16.02.2011 17:18
Архив Редакция

Намеснік кіраўніка ўрада Беларусі Сяргей Румас паведаміў на пашыраным пасяджэнні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, што ўжо ў лютым будзе прынята нацыянальная праграма развіцця экспарту на 2011-2015 гады.

Прыняцце дакументу, па словах віцэ-прэм’ера, абумоўлена неабходнасцю выйсці на дадатнае сальда знешняга гандлю да 2014 года і забяспечыць 500 млн. даляраў дадатнага сальда гандлю таварамі і паслугамі ў 2015 годзе, перадае БелТА.

Для дасягнення пастаўленых мэтаў, распавёў намеснік прэм’ер-міністра, плануецца павялічыць экспарт тавараў да 2016 года ў 2,2 раза і забяспечыць рост экспарту паслуг за гэты перыяд у тры разы.

Яшчэ адным спосабам выканаць прагноз з’яўляецца «вывядзенне з зачаткавага стану» экспарту страхавых паслуг, а таксама рынку каштоўных папер і лізінгавых паслуг, адзначыў Сяргей Румас.

Как вам новость?
Головоломки