У Беларусі з'явяцца тры новыя цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва

19.10.2010 14:44
Архив Редакция

Камісія па падтрымцы прадпрымальніцтва пры дэпартаменце па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Беларусі 8 кастрычніка зарэгістравала тры новыя цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва. Новыя цэнтры з'явяцца ў Мінску, Магілёве і Гомельскай вобласці. Такім чынам, у Беларусі зарэгістравана ўжо 55 такіх цэнтраў.

Статус цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва ў Магілёве атрымала прыватнае гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Кадуцей Плацінум», у Мінску — прыватнае унітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «Навучальны цэнтр па мікрафінансаванні». У Гомельскай вобласці падтрымкай прадпрымальніцтва зоймецца ААТ «Агенцтва эканамічнага развіцця «Здзяйсненне», якое базуецца ў гарадскім пасёлку Стрэшын Жлобінскага раёна.

Акрамя гэтага, камісія міністэрства эканоміка прыняла рашэнне аб замене пасведчання аб рэгістрацыі ў якасці цэнтру падтрымкі прадпрымальніцтва прыватнай установе адукацыі «Віцебскі абласны навучальны цэнтр прафесійнай арыентацыі «Витоблучпроф». Раней арганізацыя называлася ўстанова адукацыі «Віцебскі абласны навучальны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў «Закон і Парадак-Бухгалтар».

Как вам новость?