У Беларусі з'явілася агенцтва венчурных інвестыцый

14.03.2011 16:12
Архив Редакция

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама зарэгістравала 12 сакавіка агенцтва венчурных інвестыцый, арганізаванае як камерцыйная арганізацыя. Асноўная задача кампаніі палягае ў паскарэнні развіцця сферы інавацыйных кампаній у краіне і росце долі венчурных — высокарызыковых — праектаў, а таксама праектаў камерцыялізацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Агенцтва мае намер працаваць у сегменце інавацыйных кампаній і венчурнага фінансавання, у арганізацыю ўвайшлі прафесіяналы абласцей маркетынгу, фінансаў, юрыспрудэнцыі, венчурнага інвеставання і праектнага мэнэджменту. Па меры патрэбы да працы над праектамі будуць запрашаць і тэхнічных спецыялістаў, паведамляе «Народная Воля«.

Кампанія будзе ажыццяўляць дзейнасць у такіх напрамках, як аказанне паслуг па распрацоўцы бізнэс-планаў інавацыйных праектаў і пошук інвестараў для іх фінансавання. Акрамя таго, спецыялісты агенцтва будуць падрыхтоўваць дакументы для рэалізацыі праектаў, звязаных з камерцыялізацыяй аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

«Мы разумеем фінансавыя цяжкасці большасці кампаній на пачатковым этапе і даем істотныя льготы па аплаце нашых паслуг, а таксама праводзім першапачатковыя кансультацыі на бязвыплатнай аснове. Некаторыя паслугі могуць аказвацца ў абмен на прадстаўленне мінарытарнай долі ў праекце», — паведамілі прадстаўнікі агенцтва.

Арганізацыя на дадзены момант дасягнула папярэдніх дамоўленасцяў аб супрацоўніцтве з венчурнымі арганізацыямі, бізнэс-інкубатарамі і асацыяцыямі бізнэс-анёлаў (прыватных інвестараў, што ўкладаюць грошы ў інавацыйныя праекты — Тэлеграф) Беларусі і іншых дзяржаў.

Как вам новость?
Головоломки