У Беларусі з'явіліся "чорныя спісы" непажаданых дзеячаў культуры

03.03.2011 10:58
Архив Редакция

У інтэрнэце з'явіўся спіс дзеячаў культуры, згадка якіх у афіцыйных сродках масавай інфармацыі непажаданая. Як паведамляецца, гэты спіс без пячатак і подпісаў пад роспіс выдалі ўсім рэдактарам афіцыйных СМІ і радыёстанцый. У дадзены спіс патрапілі як беларускія дзеячы культуры, так і прадстаўнікі Расіі і краін далёкага замежжа.

Ад Беларусі ў спіс увайшлі гурта «Ляпіс Трубяцкой», «Палац», «Крама». «NRM», «Нейра Дзюбель», «Крамбамбуля», «Naka», увесь склад беларускага «Свабоднага тэатра», пісьменніца Вольга Іпатава, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, паэты Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў і Анатоль Вярцінскі, мастак Аляксей Марачкін, драматургі Уладзімір Халіп і Андрэй Курэйчык, кінарэжысёр Юpы Хашчавацкі і Уладзімір Колас.
черный список3.jpgРасію ў «чорным спісе» прадстаўляюць «ДДТ», «наів», «Тараканы», спявак Дзмітры Спірын, пісьменнікі Андрэй Бітаў, Барыс Васільеў, Аляксандр Гельман, Віктар Ерафееў, Леанід Жухавіцкі, Кірыл Кавальджы і Эдуард Успенскі. Ад краін Захаду непажаданыя выканаўцы Ніл Тэнант і Роб Луіс, гурты Pet Shop Boys, Tru Thoughts, Wah Wah 45, 7 Samurai, ды-джэі — Format, Bonobo, Фларыян Кэлі, драматург Том Стопард, удзельнікі кампаніі салідарнасці з Беларуссю Кэвін Клайн, Ен МакКэлэн, Сэмюэл Уэст, Джуд Лоў і Кэвін Спэйсі.


Характэрна, што шэраг беларускіх музычных выканаўцаў ужо знаходзіўся пад неафіцыйных забаронай да 2007 года.

Naka: шмат паважаных людзей у адным месцы

У сваю чаргу дзеячы, унесеныя ў спіс, успрымаюць яго з пэўнай доляй іроніі. Так, у гурце «Naka» адзначылі, што ў адзін спіс патрапіла «шмат выдатных людзей». «Чарговае глупства складальніка. Цікава, хто ён ці яны?», — задаюцца пытаннем музыкі на афіцыйным блогу групы.

Падобным чынам выказаўся і драматург Андрэй Курэйчык, аўтар сцэнараў для фільмаў «Любовь-морковь», «Елки», «Юленька» і іншых. «Разам з драматургам Томам Стопард і пісьменнікам Андрэем Бітавым, гуртамі ДДТ і «Ляпіс Трубяцкой», акцёрамі Кевінам Спэйсі і Джудам Лоў асобным радком значыцца і маё сціплае імя. Тое, што беларуская дзяржава ставіць мяне ў адзін шэраг з гэтымі людзьмі не можа не выклікаць гонар і шчырую падзяку беларускім ідэолагам», — адзначыў ён, піша «n#####n».

«З іншага боку палітыка «чорных спісаў» у дачыненні да людзей мастацтва ў XXI стагоддзі — бянтэжыць. Дзікасць і варварства, на жаль, не пакінулі гэтую краіну», — заявіў драматург, паведаміўшы разам з тым аб выхадзе з Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь.

«Быць у двух спісах — зашмат. І я выбіраю той спіс, дзе больш таленавітых і прыстойных людзей», — гаворыцца ў афіцыйным звароце дзеяча культуры.

Паводле яго слоў, «савет не прадугледжвае адкрытую дыскусію ўсіх яго членаў, шырокі спектр пунктаў гледжання — непажаданы, а супрацоўніцтва магчыма толькі з «ідэалагічна правільнымі» дзеячамі культуры».

Как вам новость?
Головоломки