У Беларусі з'явіўся адзіны ў СНД інструментальны завод

22.09.2010 16:54
Архив Редакция

Французскі канцэрн SNA Europe запусціў у СЭЗ «Мінск» адзіны на тэрыторыі СНД завод па вытворчасці біметалічных стужкавых і колцавых пілаў. На стварэнне вытворчасці (прадпрыемства "Бако Бісоў") інвестар выдаткаваў 23 млн. даляраў. Пра гэта на цырымоніі адкрыцця 22 верасня паведаміў прэзідэнт канцэрна SNA Europe Жан-П'ер Леврэ.

Па словах віцэ-прэзідэнта канцэрну Хесуса Аррегци, каля паловы гэтай сумы інвестар патраціў на будаўніцтва завода. «Рэсурсы пайшлі не толькі на будматэрыялы і будаўніцтва, але і на тэхнічнае абсталяванне, якое забяспечвае жыццядзейнасць завода», — дадаў Хесус Арэгцы.

Абсталяванне на новае прадпрыемства пастаўлена з Германіі і Швецыі.
Як адзначыў дырэктар завода Ларс Карман, на прадпрыемства таксама пастаўляецца шмат беларускай прадукцыі, у прыватнасці упаковачныя матэрыялы і тара, перадае БелаПАН.

Завод плануе вырабляць 3000 кіламетраў стужкавых пілаў на год і ў далейшым павялічыць аб’ём вытворчасці ў два разы. Тры чвэрці прадукцыі будзе экспартавацца ў асноўным у Еўропу праз распарадчы цэнтр у Галандыі. На прадпрыемстве цяпер працуе 150 чалавек, намечана прыцягнуць яшчэ 300 супрацоўнікаў.

«Бако Бісоў» з’яўляецца адным з 15 заводаў канцэрна SNA Europe, які, у сваю чаргу, уваходзіць у міжнародную карпарацыю Snap-On Inc. (ЗША). Абарот карпарацыі за 2009 год склаў 2,4 млрд. даляраў, канцэрну SNA Europe — 560 млн. даляраў.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки