У Беларусі з'явіўся першы фонд банкаўскага кіравання

30.09.2010 13:08
Архив Редакция

У Беларусі з'явіўся першы фонд банкаўскага кіравання (ФБК) "Капітал" пад кіраўніцтвам ААТ "Белінвестбанк". Нацбанк 24 верасня ўнёс адпаведны запіс аб рэгістрацыі інвестыцыйнай дэкларацыі і правілаў фінансавай установы ў рэестр фондаў банкаўскага кіравання. Не пазней за 10 працоўных дзён з дня рэгістрацыі ФБК "Капітал" апублікуе гэтыя звесткі на сваім сайце ці ў друкаваных СМІ.

Асновай для функцыянавання ў Беларусі ФБК з’яўляецца ўказ прэзідэнта ад 3 сакавіка 2010 года № 131 «Аб правядзенні эксперыменту па стварэнні фондаў банкаўскага кіравання», пракаментавалі ў Нацбанку.

Такія фонды з’яўляюцца формай давернага кіравання. Яны дазваляюць банку аб’ядноўваць сродкі фізічных і юрыдычных асобаў на праве долевай уласнасці. У далейшым гэтыя рэсурсы можна выкарыстоўваць для набыцця фінансавых актываў, указаных у інвестыцыйнай дэкларацыі і правілах фондаў. Напрыклад, для размяшчэння ў дэпазіт, прадстаўлення міжбанкаўскіх крэдытаў, правядзення аперацыяў з каштоўнымі паперамі, вытворнымі каштоўнымі паперамі, валютай і каштоўнымі металамі з мэтай найбольш эфектыўнага іх выкарыстання.

ФБК, які ствараецца на базе банкаў, можа выкарыстоўваць ўсе перавагі іх інфраструктуры (наяўнасць спецыялістаў-прафесіяналаў, уласны дэпазітарый, філіяльную сетка, агульны банкаўскі аўдыт і ўнутраны кантроль), што зніжае выдаткі кіравання. Такім чынам, гэта дае магчымасць атрымаць павяральнікам больш высокі даход, які, згодна з указам № 131, не абкладаецца падаткам, растлумачылі ў Нацбанку.

Паколькі ФБК з’яўляецца новым інструментам прыцягнення сродкаў фізічных і юрыдычных асоб, для больш дэталёвага вывучэння яго пазітыўных і негатыўных бакоў Указ № 131 прадугледжвае правядзенне эксперыменту на базе двух банкаў — «Белінвестбанк» і «Прыёрбанк». Пасля аналізу вынікаў эксперыменту спецыялісты разгледзяць мэтазгоднасць распаўсюджвання дадзенай практыкі на ўсе беларускія банкі.

Як адзначылі ў Нацбанку, неабходнасць развіцця ФБК у Беларусі абумоўлена фармаваннем новых эфектыўных механізмаў, якія дазваляюць банкам пашырыць свае магчымасці па прыцягненні і размяшчэнні грашовых сродкаў, а фізічным і юрыдычным асобам атрымаць альтэрнатыву традыцыйным інструментам фінансавага рынку.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки