У Беларусі з'явіўся савет па інвестыцыях і прадпрымальніцтве

20.06.2011 17:27
Архив Редакция

Пры міністэрстве эканомікі Беларусі створаны грамадска-кансультатыўны савет па пытаннях развіцця прадпрымальніцтва, інвестыцый і інавацый. Гэта пастаянна дзейны орган, які будзе рыхтаваць прапановы па фармаванні і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне дзяржаўна-прыватнага партнёрства па пытаннях развіцця прадпрымальніцтва, інвестыцый і інавацый.

Як распавялі Тэлеграфу ў мінэканомікі, у склад савета акрамя супрацоўнікаў міністэрства ўключаны прадстаўнікі бізнэс-асацыяцый і грамадскіх аб’яднанняў у сферы вынаходніцтва, маркетынгу, венчурных інвестыцый, спецыялісты public relations, а таксама некалькі вядомых бізнэсмэнаў.

Начальнік упраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці мінэканомікі Дзмітры Крупскі растлумачыў, што перад толькі што створаным саветам стаяць пяць ключавых задач.

Мяркуецца, што савет будзе забяспечваць узаемадзеянне міністэрства з навуковымі і грамадскімі арганізацыямі, якія садзейнічаюць прадпрымальніцкай, інвестыцыйнай, інавацыйнай, вынаходніцкай, рацыяналізатарскай, навукова-тэхнічнай і венчурнай дзейнасці.

Акрамя таго, рада будзе займацца падрыхтоўкай прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства, па фармаванні і рэалізацыі дзяржпраграм, і па рэалізацыі праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Усё гэта датычна трох сфер: прадпрымальніцтва, інвестыцый і інавацый. Таксама на савеце будуць разглядаць праблемныя пытанні ў гэтых абласцях.

«Па палажэнні аб савеце, мы будзем збірацца раз на квартал і, вядома, будзем абмяркоўваць усе праблемныя пытанні, звязаныя з развіццём прадпрымальніцкага сектара», — растлумачыў начальнік упраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці мінэканомікі.

Ён таксама паведаміў, што хоць рашэнне савета носіць рэкамендацыйны характар, але гэты орган мае права ініцыяваць распрацоўку нарматыўных актаў мінэканомікі.

«Зразумела, што міністр, як старшыня савета, можа даць даручэнне кіраўнікам падраздзяленняў. Таму грамадска-кансультатыўны савет будзе выступаць як нейкая інфармацыйна-кансультатыўная пляцоўка для дыялогу мінэканомікі і бізнэс-супольнасці», — растлумачыў Дзмітры Крупскі.

У склад савета ўвайшлі:
      
Снапкоў
Мікалай Генадзевіч міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь — старшыня савета;
      
Груздоў
Аляксандр Сямёнавіч дырэктар Дэпартаменту па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь — намеснік старшыні Савета;
      
Крупскі
Дзмітры Мар’яновіч начальнік упраўлення навукі і інавацыйнай палітыкі галоўнага ўпраўлення макраэканамічнага аналізу і прагназавання Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь — сакратар Савета;
      
Карацееў
Кірыл Юр’евіч начальнік галоўнага ўпраўлення інвестыцый Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь;
      
Скварчэўскі
Антон Антонавіч старшыня ГА «Беларускае таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў»;
      
Петухова
Святлана Мікалаеўна старшыня праўлення ГА «Гільдыя маркетолагаў»;
      
Басько
Уладзімір Віктаравіч старшыня праўлення Навукова-тэхналагічнай асацыяцыі «Інфапарк»;
      
Найдовіч
Сяргей Міхайлавіч генеральны дырэктар ЗАТ «МАП ЗАТ» Мінскі раён;
      
ШВЕЦ
Аляксандр Іосіфавіч старшыня РГА «Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя»;
      
КАВАЛЁЎ
Ігар Анатолевіч старшыня праўлення ГА «Супольнасць бізнэс-анёлаў і венчурных інвестараў» БАВІН, старшыня назіральнага савета ААТ «Беларускі народны пенсійны фонд»;
      
Сілінаў
Мікалай Міхайлавіч генеральны дырэктар ТАА «Альянспласт», сустаршыня СЮЛ «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва»;
      
Грынюк
Жанна Уладзіміраўна дырэктар Цэнтра сістэмных бізнэс-тэхналогій «SATIO»;
      
Дзічкоўскі
Дзмітры Анатольевіч генеральны дырэктар СП ЗАТ «Мілавіца»;
      
Варывода
Сяргей Міхайлавіч старшыня савета дырэктараў ЗАТ «Інтэлект», генеральны дырэктар ТАА «Кітайскія аўтамабілі».

Как вам новость?
Головоломки