У Беларусі ўзмацняюцца патрабаванні да забудоўшчыкаў

28.01.2011 14:23
Архив Редакция

Беларускія ўлады плануюць зрабіць больш жорсткімі патрабаванні да арганізацый забудоўшчыкаў. Ужо падрыхтаваны праект пастановы Саўміна, якое вызначае дадатковыя крытэрыі для такіх арганізацый, паведаміў 27 студзеня на сустрэчы з журналістамі начальнік упраўлення жыллёвага будаўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Горваль. 

Дакумент павінен максімальна абараніць інтарэсы грамадзян, што ўкладваюць уласныя сродкі ў будаўніцтва, адзначыў чыноўнік. «Ён змяшчае пералік параметраў арганізацыйнага характару, эканамічнага, прафесійнага, якія трэба будзе выконваць забудоўшчыку, перш чым яму дадуць магчымасць і права прыцягваць сродкі грамадзян для арганізацыі жыллёвага будаўніцтва», — цытуе яго БелТА.

У 2011 годзе могуць быць прыняты таксама іншыя заканадаўчыя акты з мэтай удасканалення арганізацыі жыллёвага будаўніцтва, дадаў прадстаўнік мінбудархітэктуры. Напрыклад, праект закона аб сістэме жыллёвых будаўнічых зберажэнняў ўжо рыхтуюць да першага чытання ў парламенце.

«Галоўная канцэпцыя палягае на тым, што працэнт па ўкладах у сістэме жыллёвых будаўнічых зберажэнняў вышэйшы, чым агульныя дэпазіты, якія на сённяшні дзень ёсць ў банку, а працэнт крэдытавання крыху ніжэйшы, чым той, які зараз вылучаецца для грамадзян, якія стаяць на ўліку, але не карыстаюцца дзяржаўнай падтрымкай», — растлумачыў Аляксандр Горваль.

Дадзены законапраект прадугледжвае і прадстаўленне удзельнікам сістэмы жыллёвых будаўнічых зберажэнняў «магчымасці набываць за гэтыя сродкі жыллё па дзяржаўных рэгулюемым цэнах», дадаў чыноўнік.

Таксама падрыхтаваны праект указа аб змяненнях, якія неабходна ўнесці ва ўказ па долевым будаўніцтву. Так, улады маюць намер увесці «сістэму рэгістрацыі дагавораў долевага будаўніцтва, для таго каб стварыць чарговы бар’ер для нядобрасумленных забудоўшчыкаў», сказаў Аляксандр Горваль.

Паводле яго слоў, прапаноўваецца выкарыстаць страхаванне долевага будаўніцтва ў асобных элементах яго ажыццяўлення, а таксама вяртанне сродкаў дольшчыкам, якія адносяцца да катэгорыі з праваам на выкарыстанне дзяржпадтрымкі. Да гэтага плануецца ўжываць, у тых выпадках, калі кошт аб’екта аказваецца ніжэйшы за дамоўную цану, якая называецца пры падпісанні дамовы долевага будаўніцтва з грамадзянамі.

Как вам новость?