У Беларусі змянілі парадак фармавання інавацыйных фондаў

08.06.2011 10:06
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 чэрвеня падпісаў указ № 232, якім унёс змяненні і дапаўненні ва ўказ ад 7 снежня 2009 года № 596 "Аб некаторых пытаннях фармавання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў". Мэтай новаўвядзенняў стала ўдасканаленне "парадку фармавання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў".

Змены прадугледжваюць пераход з 2011 года на штоквартальную выплату адлічэнняў у інавацыйныя фонды і выключэнне неабходнасці прадстаўлення плацельшчыкамі асобнага разліку па названых адлічэннях. Дакумент вызваліў ад адлічэнняў у інавацыйныя фонды арганізацыі, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку для вытворцаў сельгаспрадукцыі, якія ўжываюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання і выконваюць даследаванні і распрацоўкі за кошт бюджэтных сродкаў.

Таксама ва ўказе гаворыцца аб фармаванні па сваім рашэнні інавацыйных фондаў Беларускім рэспубліканскім саюзам спажывецкіх таварыстваў, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, грамадскімі аб’яднаннямі «Беларускае таварыства глухіх» і «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».

Прэзідэнт забараніў гаспадарчым таварыствам, акцыі якіх знаходзяцца ў дзяржуласнасці, накіроўваць адлічэнні больш чым у адзін інавацыйны фонд. Указ прадугледжвае фінансаванне за кошт сродкаў інавацыйных фондаў работ у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, а таксама іх выкарыстанне, накіраванае на пагашэнне запазычанасці па крэдытах банкаў, прыцягнутых на выкананне інавацыйных праектаў, даследаванняў і распрацовак, мерапрыемстваў па энергазберажэнні. Паўнамоцтвы ўрада на прыняцце рашэнняў аб кампенсацыі за кошт сродкаў інавацыйных фондаў часткі працэнтаў па крэдытах, выдадзеных банкамі, указ перадаў распарадчыкам гэтых фондаў.

Указ адмяніў абавязковасьць фарміравання інавацыйных фондаў для арганізацый недзяржаўнай формы ўласнасці і дзяржарганізацый, не падпарадкаваных ураду. Яны будуць мець права фарміравання інавацыйных фондаў у парадку, устаноўленым для дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў.

Указ засведчыў, што наступныя дакументы страцілі сілу: указ ад 9 сакавіка 2007 года № 119 «Аб спрошчанай сістэме падаткаабкладання», дэкрэт ад 13 ліпеня 1999 года № 27 «Аб увядзенні адзінага падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі», указ ад 4 жніўня 2006 года № 499 «Аб некаторых мерах па абнаўленні асноўных сродкаў у будаўнічай галіне». Асобныя нормы гэтых прававых актаў, якія прадугледжваюць ільготы для плацельшчыкаў некаторых падаткаў, увайшлі ў дадзены ўказ. Указ уступае ў сілу з моманту яго афіцыйнага апублікавання. Ён распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 красавіка 2011 года.

Как вам новость?