У Беларусі змянілі парадак праезду грузавых аўто

30.11.2010 10:13
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 лістапада падпісаў указ № 613 "Аб праездзе цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання", якім унёс змяненні парадак праезду цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтадарогах краіны. Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, мэтай дакументу з’яўляецца прывядзенне нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць развіццё дарожнай гаспадаркі і парадак карыстання аўтамабільнымі дарогамі Беларусі, у адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі.

Указ прадугледжвае з улікам міжнароднай практыкі замацаваць заканадаўча шэраг тэрмінаў і паняццяў, якія характарызуюць тып транспартнага сродку, яго грузападымальнасць, габарыты і іншыя параметры. Ён вызначае гранічна дапушчальныя вагавагабарытныя параметры транспартных сродкаў, якія праязджаюць па аўтадарогах краіны, у залежнасці ад кліматычных умоваў. Як паведамілі ў адміністрацыі прэзідэнта, дапушчальная агульная маса аўтамабільных транспартных сродкаў у залежнасці ад апорнай здольнасці дарожных пакрыццяў аўтамагістраляў можа вар’іравацца ў межах 12-47 тон. Разам з тым нагрузка на вось аўтамабіля або прычапной прылады падзяляецца на тры катэгорыі: шэсць, сем і 11,5 тонаў.

Дакумент таксама рэгулюе парадак кампенсацыі шкоды, якая наносіцца аўтадарогам Беларусі ад праезду па іх цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў, а таксама стаўкі платы за іх праезд, якія вызначаны ў залежнасці ад перавышэння дапушчальнай восевай масы транспартнага сродку ад 0,1 (перавышэнне 2-5%) да 1,3 еўра (30-40%) за адзін кіламетр пройдзенага шляху.

Згодна з дакументам, указ прэзідэнта ад 17 ліпеня 2006 года № 462 «Аб дапушчальных вагавых і габарытных параметрах аўтамабільных транспартных сродкаў, якія праязджаюць па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь, і стаўках платы за праезд цяжкавагавых і буйнагабарытных аўтамабільных транспартных сродкаў» страчвае сілу.

Таксама прэзідэнт даручыў мінтрансу і аблвыканкамам забяспечыць зацвярджэнне ўладальнікамі дарожнай сеткі спісаў наяўных у іх на балансе аўтамабільных дарог з апорнай здольнасцю дарожных пакрыццяў ад 6 да 11,5 тонаў на вось, а таксама размясціць гэтую інфармацыю ў інтэрнэце.

Як чакаецца, указ дазволіць павысіць захаванасць і забяспечыць аднаўленне айчынных дарог.

Как вам новость?
Головоломки