У Беларусі знайшоўся сваяк Майкла Дугласа

15.10.2010 12:25
Архив Редакция

У знакамітага амерыканскага актора Майкла Дугласа ў Беларусі выявіліся сваякі. Як высветлілася, у Магілёве жыве траюрадны брат галівудскага актора Міхаіл Ісаакавіч. У выпадку, калі Майкл Дуглас падчас запланаванага сусветнага турнэ наведае Магілёў, Міхаіл абяцаў дапамагчы зорнаму сваяку адшукаць магілы продкаў.

Па словах Керка Дугласа, бацькі галівудскага актора, яго бацькі Ханна і Хершэль Даніловіч-Дзёмскія жылі ў адным з дамоў, размешчаных непадалёк ад чыгуначнай станцыі Чавусы. Жылі нябедна: мелі каменны дом, коней, вялікую прысядзібную гаспадарку. Бацька і дзед будучых галівудскіх зорак зараблялі на жыццё прыватным возніцтвам. У 1908 годзе сям’я эмігравала ў Амерыку.

Разам з тым, па словах дырэктара Чавускага музея Іны Казаковай, прамых доказаў таго, што сваякі Майкла Дугласа жылі ў Чавусах, у супрацоўнікаў музея няма.

У той жа час СМІ аб беларускім сваяку знакамітага амерыканскага актора стала вядома яшчэ сем гадоў таму. Тады Міхаіл Ісаакавіч прасіў не публікаваць яго прозвішча: у мэтах бяспекі, каб не з’явілася нездаровая цікавасць да яго персоны.

Цяпер мужчына прытрымліваецца той жа пазіцыі, хоць яго блізкім вядома, што ён — сваяк Дугласа, піша «Салiдарнасць». Вядома, што гэта ўжо пажылы чалавек, у яго ёсць жонка і дзеці. Працуе Міхаіл Ісаакавіч у невялікай рамонтнай майстэрні.

Сам Міхаіл Ісаакавіч ніколі не спрабаваў звязацца са сваімі зорнымі сваякамі. Аднак гэтая сустрэча была цікавая Керку Дугласу. Каля сямі гадоў назад валанцёр, які прадстаўляе інтарэсы актора, прыязджаў у Магілёў, каб дамовіцца аб сустрэчы сваякоў у Ізраілі. Аднак з-за сур’ёзнай хваробы Керка Дугласа сустрэча сарвалася. Пасля гэтага яны сувязь не падтрымлівалі.

Как вам новость?
Головоломки