У Беларусі знята забарона на наведванне лясоў

31.08.2010 10:46
Архив Редакция

Ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі знята забарона на наведванне лясоў. Клас пажарнай небяспекі знізіўся, вялікай пагрозы распаўсюджання агню ў лясах Беларусі няма. Пра гэта 30 жніўня заявіла прэс-сакратарка міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Ружэна Навіцкая.

Нагадаем, што ў пачатку жніўня, у сувязі з ускладненнем пажарнай абстаноўкі ў лясах рэспублікі, камісія па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь абавязала аблвыканкамы вынесці рашэнні аб забароне на наведванне лясоў і змене тэрмінаў палявання ў адпаведнасці з п.192 Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Па словах Ружэны Навіцкі, гэтая мера адыграла немалаважную ролю ў прадухіленні пажараў — сітуацыя не выйшла з-пад кантролю. Калі ачагі ўзгаранняў з’яўляліся, яны досыць хутка ліквідаваліся, прычым у большасці выпадкаў — сіламі працаўнікоў лясной гаспадаркі. Сродкі МНС прыцягваліся прыкладна ў 60 выпадках з 500.

Как вам новость?
Головоломки