У Беларусі зноў падаражэў бензін

07.06.2011 09:00
Архив Редакция

У ноч на 7 чэрвеня канцэрн Белнафтахім падымае раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва. Кошт ДТ цяпер складае 5100 рублёў за літр, бензіну А92 — 5100 рублёў за літр, А95 — 5800 рублёў за літр, А80 — 4950 рублёў за літр. У сярэднім цэны на нафтапрадукты, што рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся на 31%.

Такім чынам, кошт паліва на практыцы аказаўся прывязаным да курсу даляра. Кошт паліва ў беларускіх рублях падняўся ўслед за праведзенай у Беларусі дэвальвацыяй нацыянальнай валюты. У беларускіх рублях гэта ўжо чацвертае павышэнне сёлета цэнаў на паліва і другое за апошнія пару тыдняў. З 24 траўня раздробныя цэны на нафтапрадукты падняліся прыкладна на 20%.

«Белнафтахім»: рэалізацыя аўтамабільнага паліва на АЗС сістэмы канцэрна ўзрасла

Як паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім», гэтае падвышэнне коштаў зроблена «ў мэтах абароны ўнутранага рынку ад несанкцыянаванага вывазу нафтапрадуктаў, змяншэння дыспарытэту цэнаў на аўтамабільнае паліва ў Беларусі і суседніх дзяржавах і забеспячэння эфектыўнай працы нафтаперапрацоўчых заводаў».

«Паводле маніторынгу рэалізацыі нафтапрадуктаў на аўтазаправачных станцыях сістэмы канцэрна, на працягу траўня 2011 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года рэалізацыя аўтамабільнага паліва на АЗС сістэмы канцэрна ўзрасла ў 1,5 раза, у тым ліку на АЗС у прыгранічных раёнах — у 2,3 раза», — распавялі ў «Белнафтахіме».

Как вам новость?