У Беларусі зноў павышаюць кошты на свініну

07.06.2011 13:12
Архив Редакция

З 8 чэрвеня ў Беларусі ў чарговы раз павышаюць гранічныя адпускныя цэны на свініну. Пастанову № 87 аб 10%-ым павышэнні цэн 6 чэрвеня зацвердзіла міністэрства эканомікі Беларусі. Такім чынам, максімальныя адпускныя кошты на свініну тушамі першай і другой катэгорыі вырастуць да 11,45 тыс. за кілаграм, трэцяй катэгорыі — да 10,69 тыс. за кілаграм.

Дакумент таксама ўносіць адпаведныя змены ў пастанову мінэканомікі № 65 ад 27 красавіка 2011 года, перадае АФН.

Як перадаваў Тэлеграф, пастановай міністэрства эканомікі № 65 цэны на ялавічыну тушамі павысілі на 10%, свініну тушамі — на 8%. Пастановай прадугледжваецца, што «эканамічна абгрунтаванае змяненне адпускных цэн здзяйсняецца ў памеры не больш за 0,7% на месяц, не перавышаючы лімітавых адпускных коштаў».

Как вам новость?
Головоломки