У Беларусі знойдзены мёртвым апазіцыйны журналіст

06.09.2010 09:02
Архив Редакция

У Беларусі знойдзены мёртвым апазіцыйны журналіст, заснавальнік сайта Хартыя'97 Алег Бябенін. Па інфармацыі рэсурсу, цела Бябеніна было знойдзена 3 верасня на яго дачы пад Мінскам. Прычыны і абставіны смерці журналіста пакуль невядомыя. Крыніцы ў праваахоўных органах паведамляюць, што "пакуль што пра крымінальную версію смерці Бябеніна гаварыць не выпадае".

Алег Бябенін раней працаваў намеснікам галоўнага рэдактара беларускай газеты Імя. Апазіцыйным сайтам Хартыя’97 ён займаўся з 1998 года.У адным з інтэрв’ю Бябенін распавядаў, што ў 1997 годзе яго выкралі невядомыя, вывезлі ў лес і пагражалі, заяўляючы, што на яго прыкладзе «пакажуць, як трэба сябе паводзіць з уладамі». Тады журналіст амаль не пацярпеў: забраўшы ў яго грошы і сродкі сувязі, выкрадальнікі яго адпусцілі. Міліцыя злачынцаў не знайшла.Хартыя’97 з’яўляецца адным з вядучых апазіцыйных інтэрнэт-рэсурсаў Беларусі. На сайце актыўна асвятляецца дзейнасць аднаго з неафіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты рэспублікі (афіцыйнай рэгістрацыі кандыдатаў яшчэ не было), лідара кампаніі Еўрапейская Беларусь Андрэя Саннікава.Крыніца: Корреспондент.net

Как вам новость?
Головоломки