У Беларусі знізяць гучнасць тэлерэкламы

21.06.2010 17:15
Архив Редакция

ААТ "Гіпрасувязь" распрацавала стандарт СТБ 1629 "Каналы і тракты гукавога вяшчання. Асноўныя параметры і метады вымярэнняў". Пра гэта паведамілі ў міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі. Новы стандарт, у прыватнасці, прадугледжвае зніжэнне гучнасці рэкламы на тэлеканалах.

«Стандарт усталёўвае дапушчальныя ўзроўні сігналаў гукавога суправаджэння пры перадачы фрагмента рэкламнага блока тэлевізійнай праграмы», — расказалі ў мінсувязі.

Новы стандарт СТБ 1629 быў зацверджаны пастановай Дзяржстандарту Беларусі ад 28 красавіка гэтага года і ўступіць у дзеянне з першага жніўня 2010 года.

Как вам новость?