У Беларусі зрабілі больш жорсткім парадак ўвозу тавараў фізічнымі асобамі

17.09.2010 10:49
Архив Редакция

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі распрацаваў метадычныя рэкамендацыі па вызначэнні прызначэння і кошту тавараў, што перамяшчаюцца фізічнымі асобамі. Дадзены дакумент робіць больш жорсткімі правілы ўвозу тавараў, якія неабкладаюцца мытнымі пошлінамі, што дзейнічалі ў рамках Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана.

Паводле рэкамендацый ДМК, дапускаецца бяспошлінны ўвоз на працягу месяца ў якасці тавараў для асабістага карыстання па адзінцы не больш за тры найменні прадметаў працяглага карыстання (верхняя вопратка, запасныя часткі да транспартных сродкаў і г.д.), а таксама будаўнічых матэрыялаў не больш за тры найменні на працягу месяца. Пры гэтым пад таварамі працяглага карыстання разумеюцца тавары, якія зыходзячы з традыцыйнага выкарыстання, маюць тэрмін службы больш за год, а таксама пральныя парашкі, апаласквальнікі, сродкі для чысткі ва ўпакоўках вагой больш за тры кілаграмы.

Дапускаецца ўвоз у якасці тавараў для асабістага карыстання па адзінцы ў каляндарны год наступных катэгорый тавараў: пліты газавыя (альбо электрычныя) кухонныя, выцяжкі бытавыя, кухонныя камбайны, печы мікрахвалёвыя, духоўкі, ванны, душавыя кабіны, ракавіны для сцёку вады, ракавіны для мыцця , бідэ, унітазы, бачкі зліўныя, халадзільнікі-маразільнікі бытавыя, халадзільнікі бытавыя, маразільнікі бытавыя, машыны пасудамыйныя, машыны пральныя бытавыя, машыны швейныя бытавыя, воданагравальнікі бытавыя, кампутарныя маніторы каляровыя з вадкакрысталічным экранам, партатыўныя персанальныя камп’ютары (ноўтбукі), капіравальна-памнажальная тэхніка, апаратура прыёмная для тэлевізійнай сувязі, кандыцыянеры, дзіцячыя вазкі (кожнага віду ў залежнасці ад узросту дзіцяці), лодачныя маторы, за выключэннем увезеных з выплатай сукупнага мытнага плацяжу.

Гэтыя крытэрыі не адносяцца да перамяшчаных тавараў, якія маюць відавочныя прыкметы іх выкарыстання (адсутнасць ўпакоўкі, цэтлікаў, бірак, сляды нашэння і г.д.), у тым ліку да тавараў ужываных (адзенне), у якія апранута фізічная асоба з улікам сезону і ўмоў надвор’я.

Пры гэтым, як адзначае ДМК, рэкамендацыі могуць прымяняцца ў дачыненні да б/у адзення, калі па колькасці, характары тавару ёсць падставы меркаваць, што ўказаныя тавары перамяшчаюцца не для асабістага карыстання (сэканд-хэнд).

Рашэнне аб прызначэнні тавараў будуць прымаць супрацоўнікі мытні

Згодна з дакументам, права прымаць рашэнне аб тым, ці ўвозіць фізічная асоба тавары для ўласнага карыстання або перапродажу, атрымліваюць супрацоўнікі мытні: мытны інспектар, старшы змены, начальнік (намеснік) АМАіК мытні, начальнік (намеснік) мытнага паста мытні, намеснік начальніка мытні, начальнік мытні.

ДМК рэкамендуе супрацоўнікам мытні прымаць рашэнне аб прызначэнні тавараў, што ўвозяцца на падставе наступных фактараў: склад сям’і; звычайная патрэба чалавека ва ўказанага роду таварах; месца працы ці яго адсутнасць; месца жыхарства (асоба дзяржавы-члена МС, замежная асоба, горад, раённы цэнтр, вёска і г.д.), блізкасць месца жыхарства да мяжы; акалічнасці паездкі (мэта і частата); акалічнасці папярэдніх паездак; асартымент перамяшчаных тавараў; наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць легальнае набыццё ў раздробным гандлі; частата перамяшчэння ідэнтычных тавараў рознымі фізічнымі асобамі; іншыя фактары, вызначаныя падчас апытання асобы.

ДМК таксама раіць супрацоўнікам мытні звяртаць увагу на асартымент тавараў, што ўвозяцца фізічнымі асобамі ў адным аўтамабілі. Перамяшчэнне ў адным транспартным сродку (за выключэннем аўтобусаў больш за 12 месцаў і чыгуначных вагонаў) трох і больш адзінак ідэнтычных тавараў працяглага карыстання рознымі фізічнымі асобамі можа быць прызнана камерцыйнай партыяй, нават пры ўмове адпаведнасці іх колькасці і частаты перамяшчэння грамадзян вызначаных у гэтых рэкамендацыях крытэрам.

Как вам новость?
Головоломки