У беларускіх аператараў сувязі з'явіцца свой кодэкс паводзінаў

07.07.2010 12:08
Архив Редакция

У Беларусі плануюць распрацаваць кодэкс паводзінаў аператараў сувязі. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня праўлення асацыяцыі "Белінфакам", генеральны дырэктар ТАА "Прафесійныя радыёсістэмы" Андрэй Нарэйка.

У найбліжэйшы час асацыяцыя «Белінфакам» пры падтрымцы міністэрства эканомікі плануе выступіць з ініцыятывай стварэння падобнага кодэксу. «Ён будзе ўключаць у сябе не толькі эканамічныя, але і этычныя фактары паводзінаў аператараў сувязі на рынку», — адзначыў старшыня асацыяцыі.

На думку Андрэя Нарэйкі, з’яўленне кодэксу паводзінаў аператараў сувязі павінна спрыяць фармаванню спрыяльных умоваў на рынку паслуг сувязі. «Важна разумець, што ніхто не павінен займацца дэмпінгам», — лічыць Андрэй Нарэйка.

Как вам новость?
Головоломки